Здарэнне адбылося 8 чэрвеня.

Сям’я падымалася па лесвіцы ў кватэру.

Двухгадовае дзіця бегла наперадзе бацькоў.

Хлопчык выпадкова ўпусціў цацку ў лесвічны пралёт, нахіліўся, каб паглядзець, куды яна паляцела і ўпаў сам.

Бацькі тут жа выклікалі “хуткую”. Хлопчыка даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Цяпер жыццю хлопчыка нічога не пагражае.

– Сям’я добрая, гэта іх адзінае дзіця, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” начальнік Смаргонскага Следчага камітэту Андрэй Рэзін, – бацькі зрабілі ўсе, каб мінімізаваць наступствы таго падзення. І з парэнчамі ў пад’ездзе ўсё нармальна. Для ўсяго астатняга прызначаная праверка.