За прыняцце такога закона ў чацвер прагаласавалі 104 дэпутаты. Кіраўнік парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Вітаўтас Бакас сцвярджае, што прыняты закон будзе мець вялікае значэнне.

– Як у сярэдняй, так і доўгатэрміновай перспектыве ён будзе мець вялікае значэнне для бяспекі людзей, якасці іх жыцця і прагрэсу дзяржавы, – сказаў Бакас.

Ён адзначыў, што, спаруджаючы небяспечную электрастанцыю, Беларусь парушае тры міжнародныя канвенцыі, праект з’яўляецца непразрыстым.

Сейм нядаўна прыняў закон, якім плануецца абмежаваць імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Астравецкую АЭС будуе расійская карпарацыя Росатом ўсяго ў 50 км ад Вільні. Літоўскі ўрад сцвярджае, што працы вядуцца без выканання патрабаванняў бяспекі і экалагічных стандартаў. Мінск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

Ru.delfi.lt.