15 чэрвеня не стала Аляксея Баталава. Яму было 88 гадоў, піша “Камсамольская праўда”.
Аляксей Уладзіміравіч памёр на 89-м годзе жыцця ў адной з маскоўскіх бальніц. У студзені ён зламаў шыйку сцягна, а ў лютым яму зрабілі аперацыю. З тых часоў Аляксей Уладзіміравіч не пакідаў бальнічныя сцены на працягу амаль пяці месяцаў.
Напярэдадні 14 чэрвеня, да яго ў палату прыходзіў святар, які прычасціў Баталава.
Як распавёў блізкі сябар акцёра Уладзімір Іваноў, Аляксей Уладзіміравіч памёр ціха ў сне.
Увечары лёг спаць, а раніцай не прачнуўся.
Аляксей Баталаў сыграў больш за 60 ролей у кіно. Аднак больш за ўсё ён запомніўся па ролі Барыса ў фільме “Ляцяць жураўлі” і Гошы з “Масква слязам не верыць”.