Непадалёк ад вялікага кальца ў кювеце стаіць “хуткая” дапамога. На месцы цяпер працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Атрымаць афіцыйнай інфармацыі пакуль не атрымалася. Аднак, як кажуць відавочцы, “хуткая” рухалася ў бок Мінску. Яна кагосьці абганяла. Выехала на сустрэчную паласу, а манёўр, відаць, завяршыць не паспела, стала вяртацца на сваю паласу, і кіроўца не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, яна з’ехала ў кювет.

Таксама відавочцы кажуць пра трох пацярпелых, якіх таксама “хуткая” забрала ў бальніцу. У машыне паламаныя пярэднія колы, разбітая ветравая шыба. 

Ці ехала “хуткая” на нейкі выклік, пакуль невядома. 

Падрабязнасці чытайце пазней.