Сёлета ў рэгіёне было 2076 выпускнікоў 11 класаў. 165 з іх скончылі школу з залатымі медалямі, 7 школьнікаў атрымалі сярэбраныя медалі.
Раён |
Колькасць выпускнікоў |
Колькасць школьнікаў з залатымі медалямі |
Колькасць школьнікаў з сярэбранымі медалямі |
% школьнікаў з залатымі медалямі |
Маладзечанскі |
711 |
50 |
3 |
7 |
Вілейскі |
290 |
11 |
2 |
3,8 |
Астравецкі |
194 |
10 |
– |
5,2 |
Мядзельскі |
204 |
6 |
– |
2,9 |
Смаргонскі |
309 |
34 |
– |
11 |
Ашмянскі |
174 |
32 |
– |
18,4 |
Валожынскі |
194 |
22 |
2 |
11,3 |
Усяго |
2076 |
165 |
7 |
7,9 |
Калі залаты медаль быў сапраўды залатым
У Савецкім Саюзе з 1945 года школьныя медалі ўвялі пастановай Савета Народных Камісараў. Залатыя і сярэбраныя медалі рабілі з золата 583 пробы і серабра 925 пробы.
1954 год – змяніліся тэхнічныя ўмовы вытворчасці залатых медалёў, іх проба была паніжана да 375, зменшылася і колькасць золата ў медалі. Сярэбраныя медалі засталіся без зменаў.
У 1960 годзе ўводзяць новыя ўзоры школьных медалёў “За выдатныя поспехі ў вучобе, працы і за прыкладныя паводзіны”. Дыяметр медалёў павялічыўся да40 мм, матэрыял вытворчасці зменены на томпак для залатых медалёў і мельхіёр для сярэбраных. Каштоўныя металы засталіся толькі ў выглядзе напылення.
1968 год – спыненае ўзнагароджанне сярэбранымі медалямі.
1985 год – аднавілі сярэбраны медаль з невялікім змяненнем – у адрозненне ад залатога медаля, слова “выдатныя” на медалі адсутнічала.
Цяпер у Беларусі залаты медаль залатым можна назваць умоўна. Яго выплаўляюць з медна-нікелевага сплаву і каб дабіцца колеру, максімальна падобнага да залатога, на ўзнагароду наносяць пакрыццё нітрату тытану. Важыць “залаты” медаль 33-34 грамы.