Здарэнне адбылося ў нядзелю, 18 чэрвеня.

Пра тое, як адбылася аварыя, “Рэгіянальнай газеце” расказала дзяўчына, што ў момант аварыі знаходзілася за рулём.

– Мы самі з Астраўца, ехалі з адпачынку з боку Маладзечна ў бок Смаргоні. Перад намі ехаў трактар з бочкай вады, за намі машына “Форд”. Я паглядзела, што машына, якая рухалася ззаду нас, паварот не паказвае, таму я ввырашыла абганяць трактар. І калі ўключыла паваротнік і перастроілася на сустрэчную паласу, мяне стаў абганяць “Форд”. Я спужалася і паспрабавала вярнуцца ў сваю паласу, але зачапілася за трактар. Машыну перакуліла ў паветры некалькі разоў. Я была за рулем, побач сядзеў муж. Ён параніўся разбітым шклом. “Хуткая” яго адвезла ў бальніцу ў Смаргонь.

Машына, на жаль, рамонту не падлягае. 

“Форд” манёўр завяршыць паспеў. У машыне знаходзілася маладая сямейная пара і двое дзяцей. Яны не пацярпелі.