Атмасферны фронт з Балтыйскага мора ўжо ў сераду прынясе ў нашу краіну больш халоднае паветра, кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер. Пра гэта паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 20 чэрвеня, ноччу пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с.
У сераду ўжо стане халадней. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы і парывісты вецер.
У чацвер, 22 чэрвеня, ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём пераважна па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу. Днём.
Далей, з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць больш цёплае, але па ранейшаму насычанае вільгаццю паветра, тэмпература зноў пачне паступова павышацца.
У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
20 чэрвеня |
ад +23 да +29 |
ад +10 да +16 |
21 чэрвеня |
ад +16 па поўначы да +25 па поўдні краіны |
ад +10 да +16, па паўночным захадзе ад +7 да +9 |
22 чэрвеня |
ад +16 да +23 |
ад +6 да +13 |
23 чэрвеня |
ад +16 да +23, па паўднёвым захадзе ад +24 да +26 |
ад +6 да +13, па паўднёвым захадзе ноччу ад +14 да +16 |
Паводле tut.by.