У суботу, 17 чэрвеня, у вёсцы Ізбіно, што на Вілейшчыне, адбыўся фестываль рамёстваў “ЦУДоўны фэст”.

Аднак першапачаткова фестываль меўся быць фестывалем нацыянальнай кухні.

Не ведаўшы пра тое, што канцэпцыю змянілі, дзіўна было бачыць на фестывалі беларускай кухні шашлыкі, папкорн і гамбургеры. 

Аднак, агульнага ўражання ад свята тое, што праграму крыху змянілі, гэта не сапсавала.

Па-першае, тут можна было пакаштаваць дамашнія бліны ўсяго за 50 капеек за штуку. Па-другое, гасцінцы на памяць: магніцікі, вырабы з саломы і гліны, можна было набыць па цане 1 рубель.

Шашлык, праўда, каштаваў 2,5 рублі за 100 грамаў. Затое наведванне музея яйка было бясплатным.