Штогод напрыканцы чэрвеня з Маладзечна выходзіць пілігрымка ў Будслаў. Па дарозе да яе далучаецца шмат людзей з населеных пунктаў, праз якія яна праходзіць, і да Маці Божай Будслаўскай з маладзечанскай пілігрымкай даходзіць ужо каля чатырохсот чалавек, што робіць яе ці не самай вялікай у Беларусі.

Хоць за чатыры дні шляху пілігрымы насамрэч становяцца адным арганізмам, масавасць стварае ўражанне, што гэта проста шмат карычневых чалавечкаў. Карычневых, бо ўжо некалькі год маладзечанская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў у адмысловых карычневых майках – колеру адзення ордэна капуцынаў, што ўжо каля дзесяці год займаюцца арганізацыяй пілігрымкі.

Але хто гэтыя людзі? Што адчуваюць звёны адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Вы даведаецеся з праекта «Маладзечна-Будслаў у тварах».

Сёння пра тое, што значыць шлях Маладзечна-Будслаў, расказвае адказны за арганізацыю сёлетняй пілігрымкі Віталь Бандаронак.

З суполкі «Маладзечна-Будслаў у тварах».