Начальнік Маладзечанскай ДАІ Дзмітры Юркевіч расказаў, што з надыходам лета, на дарогах павялічваецца колькасць мотатранспарту. На жаль, колькасць ДТЗ з удзелам матацыклістаў таксама павялічваецца.
Падчас акцыі інспектары ДАІ будуць больш старанна патруляваць дарогі, праводзіць сустрэчы з матацыклістамі ў працоўных калектывах.
Таксама будуць правярацца двары, каб выявіць незарэгістраваныя транспартныя сродкі.