Восьмага ліпеня ў Вязынцы пройдзе “Фэст вышыванкі”. На фестывалі будуць прадстаўленыя выставы беларускага адзення, паясоў, майстар-класы і шмат іншага.
Распачнецца фестываль у 12 гадзін.
З 12.30 да 13.00 адбудзецца дэфіле беларускай вышыванкі.
У 13.00 пачнецца майстар-клас, падчас якога кожны жадаючы зможа зрабіць сам магніцік з вышыванкай.
У 15.00 пачнецца выступленне НФЭА “Крынічанька” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”.
А з 15.30 да 16.30 – майстар-клас па бытавых танцах, гурт “Кола” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”.
Падчас свята можна будзе прымераць на сябе беларускую вышыванку, а таксама купіць яе. Пачаставацца гарбатай на травах і проста добра правесці час.