Футбольны клуб “Маладзечна” падчас суботняга матча разыграе 10 прызоў па 10 рублёў. А таксама нейкі сакрэтны суперпрыз. 

У госці да маладзечанцаў едзе каманда “ЮАБ – Жыткавічы”.

Футбольны клуб з Жыткавічаў удзельнічае ў чэмпіянаце Другой лігі чацвёрты сезон.

Тры мінулых сезоны праваліў і значыўся ў ролі аўтсайдара.

Каго  не скажаш пра сезон – 2017, дзе каманда Андрэя Мінчука ўзначальвае турнірную табліцу. Падобна на тое ў Жыткавічах ўсё наладзілася, і футбол пайшоў на ўздым.

З ЮАБ маладзечанцы сустракаліся  ў 2014 і 2016гадах. І гэта, бадай, адзіная каманда, якая ні разу не забівала ў вароты ФК “Маладзечна”  і з якой у мінулым сезоне маладзечанцы  ўсталявалі снайпэрскі рэкорд: лік тады быў 14:0.

Паглядзім, як усе апынецца ў гэты раз.