У аўторак многія беларусы атрымалі смс-папярэджанні ад МНС, што чакаецца моцны вецер, магчымае падзенне старых канструкцый і дрэў. 

У Вілейскім раёне моцны вецер пашкодзіў дах малочнатаварнай фермы ў вёсцы Селішча.

Найбольш ад стыхіі пацярпеў Слуцкі раён: пашкоджаныя дахі 60 сельскагаспадарчых пабудоў, з іх 11 малочнатаварных ферм і 47 жылых дамоў. У Бярэзінскім раёне адключана электразабеспячэнне.

Паводле mchs.gov.by.