16 чэрвеня ва ўрочышчы Дубаўка прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны. У іх удзельнічалі восем санітарных дружын Вілейшчыны.

На першым этапе суддзя правяраў у членаў санітарных дружын аснашчэнне табельнай маёмасці і ўменне ім карыстацца. Удзельнікі надзявалі процігаз на сябе і на пацярпелага, паказвалі, як умеюць карыстацца насілкамі, кроваспыняючым жгутам.

На другім, трэцім і чацвёртых этапах санітарныя дружыны паказалі свае ўменні і навыкі ў аказанні першай медыцынскай дапамогі, транспарціроўцы пацярпелага, правядзенні дэгазацыі і санітарнай апрацоўцы, адбору проб вады, глебы і іншае.

І ўсё гэта ў разнастайных ачагах інфекцыйнага захворвання.

Заключны этап спаборніцтваў санітарныя дружыны правялі ў аддзяленні па догляду за раненымі і хворымі. На дадзеным этапе ўдзельнікі паказалі сваё майстэрства ва ўменні аказваць медыцынскую дапамогу, а таксама ажыццяўляць транспарціроўку пацярпелага да хуткай дапамогі

Першае месца ў конкурсе мастацкай самадзейнасці заняла санітарная дружына Вілейскай ЖКГ. Другое месца ў санітарнай дружыны адкрытага акцыянернага таварыства “Вілейскі камбікормавы завод”. За трэцяе месца ў конкурсе атрымала ганаровую грамату аткрытае акцыянернае таварыства “Нарачанскія зоры”.

Пераможцам у спаборніцтвах стала санітарная дружына філіяла “Вілейская мэблевая фабрыка. Другое агульнакаманднае месца заняла санітарная дружына ў Вілейскай ЖКГ. Трэцяе месца ў раённых спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны атрымалі члены санітарнай дружыны філіяла “Вілейскі хлебазавод”.

Усе каманды-пераможцы атрымалі ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Фота mchs.gov.by.

Паводле МНС.