Чатыры дні віляйчан чакае насычаная праграма. 

30 чэрвеня пройдзе фестываль моладзевых субкультур “Энергія маладосці”, 1 і 2 ліпеня фэст “Гонару продкаў”.

2 ліпеня запланаваныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праграма мерапрыемстваў

2 ліпеня

Плошча Свабоды

11:00 – урачысты мітынг, ускладанне кветак да помніка воінам-вызваліцелям.

Парк культуры і адпачынку

12:00 – адкрыццё скульптуры “Маці з дзецьмі”.

14:00 – канцэрт “У гарадскім парку грае…”.

У парку будуць працаваць выставы-продажы, гандлёвыя рады, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі.

Цэнтральная плошча

17:00 – святочны канцэрт навучэнцаў дзіцячых дашкольных устаноў “Усе фарбы лета!”.

18:00 – урачыстая частка “Ад вызвалення Вілейкі да незалежнасці краіны!”.

20:00 – моладзевы канцэрт “Будучыню будуем Мы!”.

21:00 – музычная шоу-праграма “Самы лепшы дзень!”.

3 ліпеня

Цэнтральная плошча

00:00 – акцыя “Спяём гімн разам!”. Святочны салют.

00:30 – выступленне беларускага спевака Аляксея Хлястова.

18:00 – 20:00 – святочныя канцэрты “А ў нас у двары…” ў мікрараёнах Касманаўтаў і Зяніт.

Паводле начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргея Паўлоўскага.