24 чэрвеня, у суботу, ноччу ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Ноччу ад +5 да +11, па паўднёвым захадзе ад +12 да +16. Днём ад +17 да +23.

У нядзелю крыху пацяплее. Ноччу ад +10 да +16, днём ад +20 да +27, па поўдні да +29. Ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

У панядзелак ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +10 да +17. Днём ад +17 да +24, па паўднёвым усходзе да +28.

Паводле “Нашай Нівы”.