Нягледзячы на даждлівае надвор’е гледачоў на матч прыйшло каля 700 чалавек. 

Увесь першы тайм маладзечанцы і на полі, і на трыбунах чакалі: вось-вось будзе гол. Футбалісты некалькі разоў стваралі небяспечныя моманты, аднак, мяч то ляцеў вышэй за вароты, то атаку не маглі завяршыць з-за футбалістаў каманды-саперніцы, якія паспявалі дастаць мяч. 

На перапытак кманды сыходзілі з лікам 0:1 на карысць гасцей.

У другім тайме, чамусьці, маладзечанцы збавілі хуткасць, і небяспечных момантаў каля варот Антона Галгоўскага дабавілася.

Адзін з такіх момантаў завяршыўся яшчэ адным голам у вароты маладзечанцаў. 

Што яшчэ здзіўляла, дык гэта адносіны суддзі да таго, што адбываецца на полі.

Некалькі разоў на свае вочы даводзілася бачыць, што атаку маладзечанцаў зрываюць футбалісты Жыткавічаў, стрымліваючы то рукамі, то збіваючы футбалістаў з ног. 

І зусім крыўда было, калі амаль напрыканцы гульні Юры Пустаход выйшаў да варот саперніка, аднак мяч зноў не трапіў у вароты. 

Такім чынам, матч супраць лідараў турнірнай табліцы скончыўся пройгрышам. 

У той жа час каманда з Чысці з разгромным лікам (7:1) выйграла ў “Тэрыторыі футбола” і замацавалася на трэцім радку турнірнай табліцы, пакінуў маладзечанцаў за сабой з розніцай у два ачкі. 

Наступныя гульні каманды Маладзечаншчыны сыграюць 8 ліпеня ў межах 1/16 Кубку Белларусі.

У Чысць едзе “Дынама-Мінск”, у Маладзечна – “Крумкачы”.