Сярэднявечныя танцы будзем танчыць пад музыку ў выкананні дуэта “Дзівабор”, – абяцаюць арганізатары фэста.
Танчыць на этнапляцоўцы ўдзельнікі будуць разам з этнаграфічным клубам KOLA з Маладзечна.
Яны, па словах арганізатараў, дапамогуць адчуць радасць беларускага народнага танца.
Удзельнікі этнаграфічнага клуба KOLA вывучаюць і папулярызуюць культуру беларусаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў і выступаюць з майстар-класамі ў гарадах і вёсках рэгіёна і не толькі.