З яго дапамогай жанчыны змогуць задаць хвалюючыя пытанні іншым мамам і аператыўна атрымаць адказ. Пазнаёміцца з артыкуламі наконт мацярынства, падрыхтоўкі да родаў, догляду за дзіцем, каментаваць іх, а таксама публікаваць свае тэксты. У раздзеле афіша можна знайсці інфармацыю пра тое, дзе адпачыць на выхадных, як правесці адпачынак, канікулы з дзіцем альбо ў коле сям’і.

Пры дапамозе даведніка вы зможаце з лёгкасцю знайсці нумар тэлефона пэўнай арганізацыі, напрыклад, радзільні, стаматалогіі, і адразу ж патэлефанаваць.

“Дэкрэтны адпачынак – не падстава пакрывацца мохам”

Працуе над дадаткам Вольга Новікава. Жанчына доўга марыла знайсці справу, якая б прыносіла задавальненне і карысць іншым людзям. Стаўшы маладой мамай, яна здзейсніла сваю мару.

– Калі пайшла ў дэкрэтны адпачынак, узнікала шмат пытанняў, хацелася атрымаць парады ад іншых мам, – расказвае жанчына. – Таксама я як чалавек актыўны не магла сядзець на месцы, хацелася развівацца, атрымліваць новыя веды, кантактаваць з цікавымі людзьмі, не адчуваць сябе, нібы вырванай са свету, не абмяжоўваць жыццё толькі дзіцем і домам. Я падумала, што многім мамам таксама не хапае гэтага. Узнікла задума папрацаваць над дадаткам, які б аб’ядноўваў жанчын, дапамагаў знайсці агульныя зацікаўленні, кантактаваць, дзяліцца праблемамі і сумесна шукаць вырашэнні.

На пытанне, як Вольга паспявае зрабіць і дамашнія справы, і дагледзець за дзіцем, і заставацца  прывабнай жанчынай, яна адказвае так:

– У любой сітуацыі трэба разлічваць на свае сілы. Не трэба залежаць ад мужа і прыкоўваць сябе толькі да кухні, варта не забывацца на сябе, на свае зацікаўленні. Толькі так ты будзеш лічыць сябе асобай і застанешся цікавай субяседніцай, з якой можна пагаварыць не толькі пра пялёнкі, але і пра тое, што творыцца ў свеце, мець на гэты конт сваё меркаванне. Ды і муж не згубіць цікавасць да вас праз некалькі гадоў шлюбу як да  жанчыны і як да асобы. Дэкрэтны адпачынак – не падстава пакрывацца мохам, гэта штуршок рухацца наперад, тым больш, калі на тваіх вачах падрастае маленькі рухавічок. Чым больш спраў, тым больш і паспяваеш.

Хаця жанчына прызнаецца, што паспяваць складана, даводзіцца выкройваць час па начах і ў абед, калі дзіця спіць. Дапамагае і маці.

Як працуе дадатак

– Напачатку неабходна спампаваць праграму з інтэрнэта, –тлумачыць кіраўнік дадатку Вольга Новікава. – Прыйдзецца крыху пачакаць, пакуль загрузяцца неабходныя модулі. Аднак у далейшым ён можа працаваць без падключэння да інтэрнэту. Пры новым падключэнні будуць абнаўляцца навіны, з’явяцца новыя каментары ў чаце.

Да запуску дадатку Вольга працуе над суполкай “Укантакце”, у якой размяшчае цікавыя пасты, анансуе час выхаду дадатку. 90% аўдыторыі – гэта жанчыны ва ўзросце ад 22 да 42 гадоў. Аднак дзяліцца досведам могуць і іншыя жанчыны.

– Маёй маме 55 гадоў, – расказвае маладзечанка. – Для яе цяжка знаёміцца з нечым новым, аднак і яна стараецца дапамагчы  ў працы над дадаткам – на яе плячах падрыхтоўка рэцэптаў да кулінарнай кнігі. У ёй жанчыны змогуць знайсці як спосаб прыгатавання простых страў, якія не патрабуюць шмат часу, так і рэцэпты сапраўдных кулінарных шэдэўраў.

Кіраўнік дадатку адзначае, што падобнага роду суполкі існуюць у Беларусі, аднак ёй хацелася аб’яднаць мам Маладзечна, каб яны не толькі маглі кантактаваць праз каментары, перапіску, аднак і дамаўляцца на сустрэчы.

У далейшым Вольга плануе развіваць дабрачынную накіраванасць дадатку, напрыклад, каб мамы дзяліліся дзіцячымі цацкамі, адзеннем. Яна мяркуе, што дадатак будзе гібкім, каб адпавядаць патрабаванням маладзечанак.

Увесь горад у кішэні. Трое энтузіястаў з Маладзечна зрабілі дадатак “Маё Маладзечна”

Невідушчы выкладчык з Маладзечна стварыў эпатажны дадатак “Камасутра для невідушчых”

Для Маладзечна і Вілейкі з’явіўся дадатак, які дазваляе даведацца пахвілінны расклад грамадскага транспарту