Ад 15 чэрвеня да 15 верасня цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча праводзіць фотакрос “Горад чытае!”.
Ахвотным прапануюць паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве ў наступных намінацыях:
- “Рэтрафота”.
- “Літаратурны след на вуліцах горада”.
- “Бібліятэка, кніга, чытач”.
- “Я і кніга ў аб’ектыве”.
Для таго, каб удзельнічаць, неабходна прынесці фотаздымкі фарматам не менш за 10х15 на абанемент цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча па адрас: Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 121.
Лепшыя кадры трапяць на выставу, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.