Ужо чацвёрты год запар мястэчка Гарадок збірае людзей розных нацыянальнасцяў, каб разам ушанаваць памяць аб загінулых у гады вайны жыхарах, каб успомніць, што калісьці Гарадок жыў сваім жыццём, якое біла тут быццам крыніца.

Беларусы, украінцы, рускія, яўрэі, палякі, немцы і нават амерыканцы завіталі сёлета на форум, які прысвяцілі традыцыйным культурам гэтых народаў.

Кузьма Козак. Фота Наталлі Тур

Кузьма Козак. Фота Наталлі Тур

Традыцыйная культура ўкраінцаў – гэта песня. Не толькі тая, якую спяваюць, а наогул: спатыкач, бандура, кобза…Што ні слова, то песня.

Сяргей Каун і Леанід Лысакабылка распавядалі пра  традыцыйныя стравы і напоі, пра абрады і музычныя інструменты Украіны.

Канешне ж, не абышлося без вершаў украінскіх аўтараў і ўкраінскіх народных песень.

Калі гаварыць пра традыцыйную рускую культуру, то тут трэба было распавядаць пра кожны народ, які насяляе Расію, пра Сібір і Каўказ,  пра кожны гадзінны пояс.

Таму выкладчык БДУ Юры Блашко  распавёў пра прасторы Расіі і пра загадкавую рускую душу.

Цікавым быў той факт, што, напрыклад, жыхары Іркуцку даведаліся пра смерць Кацярыны Друой толькі на 34 дзень. Пры гэтым ганец, які павінен быў даставіць гэтую навіну скакаў або ехаў з хуткасцю 180 кіламетраў у суткі.

А вось калі з’явілася чыгунка, навіны ў аддаленыя куточкі Расіі сталі дастаўляцца хутчэй ( канешне тады, калі рэйкі праклалі ў аддаленыя куточкі Расіі).

А вось з пускам першай чыгункі Санкт-Пецярбург – Масква звязаныя некалькі кур’ёзаў. Ці праўда гэта, ці анекдот, невядома.

Але расказваюць, што першы цягнік не змог падняцца на Вераб’ёвы горы ў Маскве. І зусім не таму, што гара тая высокая, а таму, што цягнік сустракалі, да гэтага шчыра рыхтаваліся, каб было ўсё на вышэйшым узроўні… і пафарбавалі рэйкі. Цягнік забуксаваў і да канцавога прыпынку так і не прыбыў.

Ці яшчэ. Калі ад перону рыхтаваўся адыходзіць цягнік адна жанчына  бегала туды-сюды і крычала: “Ён не кранецца! Ён не кранецца!”. Калі ж цягнік адышоў ад перону жанчыну гэта не супакоіла. Яна зноў бегала туды-сюды і крычала: “Ён жа не спынецца! Ён жа не спынецца!”.

Хто пойме загадкавую рускую душу?

Беатрыс Пэцольд была згодная з расіянамі ў тым сэнсе, што апісаць агулам традыцыйную культуру Германіі не атрымаецца, бо Саксонія ці Баварыя – гэта зусім іншыя не толькі культуры, але і нават мова.

Беатрыс Пэцольд. Фота Наталлі Тур

Беатрыс Пэцольд. Фота Наталлі Тур

– Мой сын жыве ў Баварыі, – кажа Беатрыс, якая жыве ў Дрэздэне, – і я часам не разумею, што ён кажа. Настолькі адрозніваюцца дыялекты!

Беатрыс Пэцольд нарадзілася ў Дрэздэне, тады гэта была тэрыторыя ГДР і ёй бабуля спявала папулярную тады “нямецкую” калыханку: “Расцветали яблони и груши”.

Нямецкая традыцыйная культура, кажа Беатрыс, гэта не культура краіны, гэта культур носібітаў нямецкай мовы.

І прыгадала славутыя імёны людзей, якія геаграфічна не жылі ў сучаснай Германіі, але бясспрэчна, з’яўляюцца, яе часткай.

Гэта Вольфганг Амадэй Моцарт, Альберт  Эйнштэйн, Карл Маркс. І іншыя.

Беатрыс сказала, што, на жаль, у многіх Германія асацыюецца толькі з фестывалем “Актобарфэст”, куды штогод з’язджаюцца каля пяці мільёнаў чалавек.

піва 

А між тым, Германія – гэта казкі, а таксама слоўнік братоў Грым. Гэта музыка Баха і Бетховена. Гэта цэлая плеяда філосафаў: Кант, Ніцшэ, Гегель. Гэта, канешне ж, Гётэ.

Асобная тэма форуму была – гэта нацыянальная кухня народаў.

Але якая размова пра кухню без дэгустацыі? Варэнікамі, салам, рознымі пірагамі  змаглі пачаставацца госці форуму пасля ўрачыстай часткі.

Чыя кухня смачнейшая? Пра гэта, відаць трэба будзе запытацца на наступны год, на пятым юбілейным форуме “Сяброў Гарадка”.