У панядзелак, 26 чэрвеня, прэм’ер-міністр Рэспублікі Татарстан Аляксей Пясошын прадставіў Сяргея Юшко калектыву ВНУ. Былому рэктару Герману Дзьяканаву абвясцілі падзяку кабінета міністраў Татарстана за ўклад у развіццё адукацыі.

Выступаючы перад аўдыторыяй, Сяргей Юшко паабяцаў зрабіць універсітэт “яшчэ больш цікавым і даступным” цытуе яго інтэрнэт-партал  info.tatcenter.ru

Даведка

Сяргей Юшко нарадзіўся ў Маладзечне ў 1971 годзе. Пазней пераехаў у Казань (Татарстан).

Скончыў Казанскі авіяцыйны інстытут імя Тупалева, факультэт рухавікоў па спецыяльнасці “рухавікі лятальных апаратаў” (1994 г.), аспірантуру Казанскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, затым дактарантуру Казанскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.