Пра гэта 27 чэрвеня ў 15:40 у вілейскую выратавальную станцыю паведамілі супрацоўнікі РАУС.

 – Прыкладна праз 15 хвілін мы былі на месцы, – расказаў начальнік выратавальнай станцыі Ягор Роўда. – Рыбакоў і лодку выратавалі і перадалі супрацоўнікам раённага аддзела МНС.

Па словах Ягора Роўды, лодку перакулілі моцныя хвалі. У той дзень было штармавое папярэджанне пра вецер 20 метраў за секунду. Хвалі былі каля аднаго метра ў вышыню.