Святкаванні да Дня Незалежнасці ў Маладзечне пачнуцца з васьмі раніцы і працягнуцца да апоўначы. Большасць мерапрыемстваў запланаваныя ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі.
Праграма мерапрыемстваў
8:00 – перазвон і святочнае богаслужэнне ў храмах горада.
11:00 – 11:40 – мітынг да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Слаўся, краіна міру і дабра!” (мемарыяльны комплекс у парку культуры і адпачынку імя Перамогі).
11:40 – велапрабег па месцах баявой славы “Дарогамі памяці” (Маладзечанскі раён).
12:00 – 14:00 – спартыўнае свята “Табе, родная Беларусь!” (пляцоўка пляжнага валейбола).
Мерапрыемствы, якія пройдуць у парку культуры і адпачынку імя Перамогі
12:00 – 16:00 – тэатралізаваная канцэртная праграма “На прывале”.
11:00 – 16:00 – выстава-продаж вырабаў народных майстроў “Творцы зямлі маладзечанскай”.
11:00 – 16:00 – арт-прастора “Я малюю горад”.
11:00 – 16:00 – дзіцячая забаўляльна-гульнявая пляцоўка “Гульні нашага дзяцінства”.
12:00 – 16:00 – конкурсная праграма “Забегі палзункоў”.
12:00 – 16:00 – моднае дзіцячае дэфіле.
12:00 – 16:00 – зона адпачынку “Пікніковая паляна”.
11:00 – 16:00 – фотазона “Стоп-кадр”.
11:00 – 16:00 – фотасушка “Мой горад – маё жыццё”.
Мерапрыемствы, якія пройдуць у амфітэатры
21:00 – урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню горада “Гэты горад – лепшы на зямлі!”, канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з удзелам творчых калектываў устаноў культуры Маладзечанскага раёна “Песняй славім Беларусь!”.
23:00 – грамадска-культурная акцыя “Спяваем гімн разам”.
У парку культуры і адпачынку імя Перамогі будуць працаваць гандлёвыя аб’екты, атракцыёны, жадаючыя змогуць пакатацца на катамаранах і лодках.
З 30 чэрвеня па 2 ліпеня на пляцоўцы па пляжным валейболе пройдзе кубак Беларусі па пляжным валейболе.
А 1 ліпеня ў 13:00 маладзечанцы могуць назіраць за ўрачыстай рэгістрацыяй шлюбу, якая адбудзецца ў ратондзе парка культуры і адпачынку імя Перамогі.
Паводле аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама.