На фестывалі “Энергія маладосці” наведвальнікі пабачаць выставу вулічнага мастацтва ад пректа “Арт-грузавік”. Таксама тут будуць працаваць “фотасушка” і “бодзіарт”.
Па словах арганізатараў, усё гэта складзе своеасаблівую арт-зону на фестывалі. Тут запануе мастацкая атмасфера, цікавыя рэчы будуць ствараць проста на вуліцы. Увечары ў парку пакажуць фільм пра вулічнае мастацтва.
На “фотасушцы” усе жадаючыя змогуць абмяняцца фотаздымкамі. Для гэтага неабавязкова быць прафесійным фатографам, кажуць арганізатары.
Трэба вывесіць свае здымкі зашчэпкамі для бялізны на вяроўку, а пасля ўзамен ўзяць фотаздымкі іншых, якія спадабаюцца.
Упершыню такую акцыю зладзілі ў Санкт-Пецярбургу ў 2011 годзе. Праз год фотасушку зладзілі ў Мінску.