Аварыя здарылася ў 18:15.
На сайце МУС паведамляюць, што 58-гадовы мужчына на грузавым аўтамабілі “Вольва” наехаў на пенсіянерку.
У выніку здарэння 73-гадовая жыхарка Красоўшчыны загінула.
Кіроўца – жыхар Раёўкі. Мужчына нідзе не працуе.
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку здарэння і ў бліжэйшыя дні зможа даць каментарый.