Так, фарбаў у Вілейцы сёння шмат. На асфальце, тварах, руках і адзенні. Фестываль холі з абсыпаннем сухімі фарбамі і гучнымі танцавальнымі рытмамі сёння ўладарыў у гарадскім парку.

Скульптуру маці Аляксандра Шомава ўжо ўстанавілі ў парку.

Скульптуру маці Аляксандра Шомава ўжо ўстанавілі ў парку.

“Рэквізіт” – парашок розных колераў – можна было набыць адразу ў парку. А калі некаму такога шчасця не хапіла, абсыпаліся… мукой. Прычым абсыпалі нават тых, хто зусім не жадаў быць абсыпаным.

Эдуард Мацюшонак з вучнямі.

Эдуард Мацюшонак з вучнямі.

Побач, не звяртаючы ўвагі на ўсеагульную весялосць, юныя мастакі пад кіраўніцтвам Эдуарда Мацюшонка малявалі на тэму “Моладзь – за экалогію”. Пад такім слогам, дарэчы, праходзіць сёлетні молдзевы фестываль.

Мастачка.

Мастачка.

Працавалі фотасушка і фітагасцёўня. На скейт-пляцоўцы скейтары рыхтаваліся да спаборніцтваў. Сяргей і Раман у вілейскі скейт-парк прыехалі з Мінска. Хлопцы – студэнты. Скейтам займаюцца некалькі гадоў.

– Як вам горад, скейт-пляцоўка? – пытаюся ў гасцей.

–Горад не бачылі яшчэ, а пляцоўка магла б быць і лепшай, хаця б большай па памерах, – адказвае Раман.

Зялёна-фіялетавая прыгажуня.

Зялёна-фіялетавая прыгажуня.

На маю фразу пра тое, што можа для невялічкай Вілейкі большай пляцоўкі не трэба, лагічна зазначае:

– Дык што ў невялікіх гарадах і поле футбольнае меншым рабіць?

На скейт-пляцоўцы.

На скейт-пляцоўцы.

А вось варкаўтары з Параф’янава вілейскую спартыўныю варкаўт-пляцоўку ўпадабалі. Кажуць, яе нават і не параўнаць з тымі жалезнымі турнікамі савецкіх часоў, на якіх трэніруюцца дома.

Фітнэс на свежым паветры.

Фітнэс на свежым паветры.

З куратаркай і арганізатарам фестывалю Вольгай Шляпо пашчасціла пагаварыць не адразу. Дастаўка банераў, шнуроў, барабанаў, забеспячэнне працы ўсіх пляцовак, безумоўна, вымагала ад Вольгі шмат часу і актыўнасці. 

У парку.

У парку.

– Ці задаволеныя Вы пачаткам фестывалю, – пытаюся нарэшце. – Дожджык не напалохаў?

– Пакуль усім задаволеная. Дождж хутка скончыўся. Моладзь весяліцца, неба пакуль высокае, – аптымістычна адказвае Вольга. – Але ж цяжка спрагназаваць далейшае надвор’е. У нас жа мерапрыемстваў да самага вечара. І ўвогуле святкуем яшчэ тры дні, таму не расслабляюся.

Каляровыя падлеткі.

Каляровыя падлеткі.

–У якіх мерапрыемствах удзельнічаеце самі?

–Увечары буду ўзнагароджваць пераможцаў і круціць агнямі на фаер-шоў,  таму сукенку прынесла з сабой, – кажа Вольга, апранутая пакуль у зручныя джынсы і красоўкі.

Дзяўчаты ладзяць фотасушку.

Дзяўчаты ладзяць фотасушку.

Вось такая фотасушка атрымалася.

Вось такая фотасушка атрымалася.

– Што адкажаце злосным каментатарам на фразу кшталту “грошай няма, працы няма, дарогі дрэнныя, а яны тут фестываляць?”

– Гэты фестываль горад не фінансуе. Усе, хто ўдзельнічае – валанцёры. Адзінае, райвыканкам выдзеліў грошы на тры сертыфікаты па 30 рублёў для конкурсу сабачай моды.

Ля Віліі.

Ля Віліі.

Навучэнцы вілейскага каледжа Алег і Дзяніс.

Навучэнцы вілейскага каледжа Алег і Дзяніс.

Калектыў Крутышкі.

Калектыў Крутышкі.

Холі для ўсіх узростаў.

Холі для ўсіх узростаў.

Лазертаг.

Лазертаг.

Варкаўтары з Параф'янава.

Варкаўтары з Параф’янава.

Варкаўтары з Вілейкі: будзем боўтацца, круціцца, вярцецца.

Варкаўтары з Вілейкі: будзем боўтацца, круціцца, вярцецца.

І яшчэ адзін.

І яшчэ адзін.

Дзяўчынкі ў колерах.

Дзяўчынкі ў колерах.

А ў гэты час на сцэне.

А ў гэты час на сцэне.

У вязынскай фітагасцёўні пачаставалі морвай.

У вязынскай фітагасцёўні пачаставалі морвай.

Проста мім.

Проста мім.

Макіяж для Вольгі.

Макіяж для Вольгі.

Яўген Ігнатовіч прывёў на свята ўнучку.

Яўген Ігнатовіч прывёў на свята ўнучку.

Фота аўтара.