Камітэт дзяржкантролю правёў планавую праверку таварыства “Амазон-Каларыт” і знайшоў парушэнні.

Падчас праверкі знайшлі факты самавольнага будаўніцтва, парушэнні парадку вя­дзення бухгалтэрыі, прыродаахоўнага заканадаўства, распара­джэння адходамі.

Падчас інвентарызацыі знайшлі два аб’екты будаўніцтва, якія не лічыліся ў бухгалтэрыі. Іх агульны кошт – 25 300 рублёў.

Таксама знайшлі недастачу матэрыяльных каштоўнасцяў на 1 800 рублёў.

Заўважылі таксама парушэнні ў тэхнічных нарматыўных прававых актах пры карыстанні вытворчымі будынкамі і продажы прадукцыі. Не было журнала тэхнічнай эксплуатацыі і карткі ўліку тэхнічнага стану.

Праверка таксама зафіксавала, што ваду з водаправода Маладзечнаводаканала спажывалі звыш нормы на тэхналагічныя патрэбы. Электраэнергію на тэх­абслугоўванне і рамонт рухомага саставу выкарыстоўвалі без зацверджаных удзельных нормаў расходу.

Парушэнні пры вя­дзенні бухгалтэрыі прывялі да скажэння вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства, заніжэння прыбытку, які абкладаецца падаткамі. І ў выніку – недаплаты падатку на прыбытак.

За правапарушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі пяць службовых асоб на 1 000 рублёў, да дысцыплінарнай – семярых. Таварыства аштрафавалі на 7 200 рублёў. Даналічылі 1 500 рублёў на падаткі.