Тысячамі агеньчыкаў зіхаціць сквер перад касцёлам. Сапраўдная вогненная рака! У кожнага верніка — свой зніч у руках, піша catholic.by.
Традыцыйная начная працэсія сёлета прайшла з фігурай Маці Божай Фацімскай, 100-годдзе аб’яўлення якой адзначаецца ва ўсім свеце. Святую Імшу апоўначы ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Фота catholic.by.
Фота catholic.by.
Фота catholic.by.
Вітаючы прысутных на начной Імшы, нунцый адзначыў, што прыбыў на ўрачыстасць як прадстаўнік Святога Айца, які падчас наведвання Фацімы адзначаў:
– Я жадаю прыйсці да Божай Маці, ахвяруючы Ёй у дар самыя прыгожыя “кветкі”, якія Езус даверыў маёй пастырскай апецы, гэта азначае – братоў і сясцёр ва ўсім свеце, збаўленых Яго крывёю, не выключаючы нікога.
“Гледзячы на вас, якія сабраліся вакол нашай любай Маці, магу сказаць, што жаданне папы Францішка спаўняецца і ў Беларусі”, – зазначыў іерарх.
Фота catholic.by.
Фота catholic.by.
Апостальскі нунцый заклікаў вернікаў перажыць ахвяру Эўхарыстыі ў духоўнай лучнасці з Пантыфікам і ўсім Касцёлам.
“У сваю чаргу я давяраю Багародзіцы кожнага з вас, просячы Яе, каб яшчэ раз шапнула на вуха кожнаму: “Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”, – заключыў Пантыфік.
Фота catholic.by.