Пабраліся шлюбам Дзмітры Шуляк і Святлана Кузьмінская. Цяпер пара мае агульнае прозвішча Шуляк.

Рэгістрацыя праводзілася на беларускай мове.

Акрамя традыцыйных абрадаў: праход праз рушнік, павязванне хроснымі рук маладых, абмен пярсцёнкамі і першы танец маладых; жаніха і нявесту чакаў сюрпрыз – дзясятак паветраных шарыкаў у форме сардэчак, звязаных адной стужкай. Маладым патрэбна было загадаць жаданне і выпусціць шарыкі ў паветра, каб жаданне хутчэй здзейснілася.

З незвычайнага было яшчэ і тое, што сведкам стварэння новай сям’і мог стаць любы чалавек, які знаходзіўся ў парку каля ратонды. Асабліва гэтай магчымасці не ўпусцілі мамы з дзецьмі, якія не саромеліся рабіць нявесце камплементы, што яна вельмі прыгожая, а сукенка проста неверагодна беласнежная.

Маладыя хлопцы з запрошаных гасцей жартавалі над маладым падчас абмену пярсцёнкамі: “Дзіма, а ці добра ты падумаў, можа не трэба?” Аднак малады быў больш чым упэўнены ў сваім рашэнні: “Трэба, хлопцы, трэба. Вы – наступныя, налета і ваша вяселле згуляем!” Але лепшай згодай былі закаханыя вочы маладых і шчаслівая ўсмешка.

Нявеста Святлана Кузьмінская.

Нявеста Святлана Кузьмінская.

Малады надзявае пярсцёнак жонцы.

Малады надзявае пярсцёнак жонцы.

Першы сямейны пацалунак.

Першы сямейны пацалунак.

Начальніца аддзела ЗАГС Алла Івашкевіч уручае пасведчанне аб заключэнні шлюбу.

Начальніца аддзела ЗАГС Алла Івашкевіч уручае пасведчанне аб заключэнні шлюбу.

Госці падчас урачыстасці.

Госці падчас урачыстасці.

Госці фатаграфавалі маладых.

Госці фатаграфавалі маладых.

 

Перш чым запусціць шарыкі ў неба, маладыя загадалі жаданне.

Перш чым запусціць шарыкі ў неба, маладыя загадалі жаданне.

Шарыкі ляцяць над Маладзечнам.

Шарыкі ляцяць над Маладзечнам.

Маладыя атрымліваюць віншаванні ад гасцей.

Маладыя атрымліваюць віншаванні ад гасцей.