Тут звінелі даспехі і гучалі баявыя клічы. “Муррр!” – ваяўніча крычаў адзін. “Курлы-курлы!” – з імпэтам адказваў другі, кідаючыся на рысталішча. Каб паказаць свае рыцарскія баявыя здольнасці, у супернікаў была адна хвіліна.
Выбар рыцарскай зброі.
Па словах навукоўцаў, рыцарскія турніры — адно з галоўных спартыўных захапленняў еўрапейскай шляхты ў Сярэднявеччы. Кажуць, у гэтых спаборніцтвах нашыя продкі былі не апошнім і маглі нядрэнна папрэсаваць супернікаў.
Прадавец у вышыванцы гандляваў вышыванкамі.
У гэтым пераканалася, гледзячы выступы нашчадкаў, сяброў рыцарскіх клубаў Беларусі і Расіі.
На пляцоўцы побач “развярнуліся” шатланскія ваяры. Па іх словах, тыя самыя, што ў 16-17 стагоддзях жылі на землях Беларусі ў Рэчы Паспалітай.
Я набыла сабе Вітаўта.
Вядоўца Юры Усціновіч.
“Шатланцы” са звыклымі для нас імёнамі Аляксандр, Максім і Руслан прапанавалі паказальныя турніры,пад апладысменты “вызвалілі” прыўкрасную “паланянку”, расказалі пра сваю зброю і нават далі яе патрымаць.
Для дзятвы артысты батлейкі паказалі спектакль пра Цмока. На этнаграфічнай пляцоўцы ладзілі семінары і майстар-класы па выцінанцы і рэгіянальным строям беларусаў.
Каларытны прадавец.
А каго мала цікавіла выразанне з паперы, той мог пастраляць з лука і падзівіцца на выставу зброі і даспехаў ад ранняга Сярэднявечча да 17 стагоддзя.
Аўтарскія завушнічкі.
Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб на тэрыторыі фэсту былі гандляры-рамеснікі. Таму набыць цацку з кітайскай пластмасы тут было нерэальна. Затое тканыя вырабы, аўтарскія ўпрыгажэнні, амаль сапраўдная рыцарская зброя і даспехі, каваныя рэчы, гліняны і бандарскі посуд ішлі на “ўра”.
Ганчарныя вырабы.
Ізноў ганчары.
А даволі сучасную бульбу-фры і сасіскі ў цесце гандляры прапаноўвалі запіць сярэдневечным элем і збітнем.
Гэтая мілая пара згадзілася пазіраваць.
Рыцары ідуць.
Бой шатланскіх ваяроў.
Баі праходзілі вельмі эмацыйна.
На пляцоўцы шатланскіх вояў.
Выратаванне паланянкі.
Сям’я Палонскіх з нашчадкам Альгердам.
У час адпачынку.
На бой давалі адну хвіліну.
Збаны-гладышы.
Батлейка.
Каларытныя гледачы.
На рысталішчы.
Адпачынак.
Кардонны рыцар.
Майстар-клас па выцінанцы.
Напэўна, так выглядаў штодзённы сярэднявечны шпацыр.
Чаканка манет.
На выставе зброі і даспехаў.
Юшка ў мегарондалі.
У першы дзень было спякотна.
Падчас майстар-класа па выцінанцы.
Рыцар стаміўся.
– Я Амур, – казаў мужчына з лукам.
Фота аўтара.