На Дзень горада, 2 ліпеня, у вілейскім парку ўрачыста адкрылі скульптуру Маці.
Яе аўтар – сталічны скульптар Аляксандар Шомаў. Яшчэ адна яго вядомая праца – скульптура Першай настаўніцы на ганку педагагічнага ўніверсітэта імя Танка ў Мінску.
Віктар Кот адкрывае скульптуру. Фота Міхаіла Крыжаноўскага.
Конкурс скульптур вілейскі райвыканкам пачаў летась. Удзельнічалі працы пяці аўтараў. У выніку журы выбрала працу Аляксандра Шомава. Эксперты падкрэслiлi цэласнасць яго кампазiцыi, дыялог мацi і дзiцяцi, агляд з усiх бакоў, дынамiчнасць.
Скульптуру пераможцы вышынёй два метры дваццаць сантыметраў абяцалі адліць з бронзы і паставіць у парку за царквой. Гэта і зрабілі ў чэрвені-пачатку ліпеня. А ўрачыстае адкрыццё зладзілі на дзень горада.
Удзельнікі ўрачыстасці. Фота Міхаіла Крыжаноўскага.