Так, у гэты дзень на Вілейскім вадасховішчы, праязджаючы ля Сосенкі, можна было пабачыць тры лодкі пад ветразем.

Як расказалі ў вілейскай выратавальнай станцыі, людзі пад ветразем не спартсмены, а проста аматары актыўнага адпачынку.

Ніякіх здарэнняў у час такога баўлення часу на вадасховішчы не ўзнікала. Людзі падрыхтаваныя, апранутыя ў спецыяльныя касцюмы і выратавальныя камізэлькі.

Калі яны прыязджаюць, можна нават метыязводку не глядзець, кажуць выратавальнікі. Ёсць амаль стопрацэнтная ўпэўненасць у тым, што пачнецца моцны вецер.

Фота аўтара.