Найбольш дажджлівай будзе першая палова тыдня, адаб’ецца ўплыў франтальных падзелаў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора.

У аўторак, 4 ліпеня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы будзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі 4-5 градусаў вышэй за нуль, днём 15-21 градус цяпла.

У сераду, 5 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Удзень у асобных раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, днём — 14-21 са знакам плюс.

Далей з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны, днём магчымы навальніцы.

У чацвер, 6 ліпеня, ноччу будзе 5-11 градусаў цяпла, днём пацяплее да плюс 13-20.

У пятніцу, 7 ліпеня, ноччу прагназуецца 4-11 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 14-21 са знакам плюс.

У суботу, 8 ліпеня, ноччу чакаецца 6-13 градусаў цяпла, днём  плюс 16-23.

У нядзелю, 9 ліпеня, пачне паступова цяплець: ноччу будзе 7-14 градусаў цяпла, днём — плюс 18-24, па паўднёвым захадзе  да 27 градусаў цяпла. У асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.