4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер.

У тым ліку дырыжору Міхаілу Казінцу, які паходзіць з Вілейшчыны. Міхаіл Казінец – галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра.

Нарадзіўся Міхаіл Казінец 18 мая 1938 гады ў вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна. Яго дзед яго добра граў на скрыпцы, маці выдатна спявала беларускія народныя песні, і яшчэ ў васьмігадовым узросце хлопчык пачаў граць на гармоніку.

Міхаіл Казінец.

Міхаіл Казінец.

Яшчэ ў студэнцкія гады Міхаіл Казінец пазнаёміўся з народным артыстам СССР і Беларусі Іосіфам Жыновічам, які і запрасіў маладога музыканта ў свой аркестр. Ажыццявілася мара музыканта: ён стаў удзельнікам унікальнага музычнага калектыву, працаваў побач з выдатным майстрам, а ў 1975 годзе Міхаіл Антонавіч Казінец стаў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам аркестра (цяпер Нацыянальны дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча).

На працягу дваццаці гадоў ён быў рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі «За духоўнае адраджэнне», узнагароджаны медалём і ордэнам Францыска Скарыны.