Ад 2 ліпеня да 31 кастрычніка на тэрыторыі Мінскай вобласці дазволілі лавіць сама звычайнага.

Трэба ведаць, што прамысловая мера сама звычайнага пры аматарскім рыбалоўстве складае не менш за 70 сантыметраў.

Рыбаловам-аматарам можна лавіць рыбу ў рыбалоўных угоддзях, акрамя тых, што здадзеныя ў арэнду (карыстанне), дзе арганізаванае платнае аматарскае рыбалоўства.

Дазволена лавіць  не больш за пяць кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адну рыбіну, калі агульная вага яе не будзе перавышаць пяць кілаграмаў; альбо адну рыбіну, вага якой перавышае пяць кілаграмаў.

Асобы, якія ловяць сама звычайнага з перавышэннем нормы  вагі, а таксама меншага за прамысловую меру, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Калі шкода ў выніку незаконнай лоўлі складзе 100 і больш базавых велічынь, парушальнікаў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Паводле старшага дзяржаўнага інспектара Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Васіля ПАЎЛАВА.