Некалькі гадоў запар займаўся “на выдатна”, удзельнічаў у рэспубліканскіх алімпіядах, іграе на гітары, добра спявае, піша песні, займаецца спортам і турызмам.
Так пра выпускніка гімназіі “Логас” Ягора Белахвостава расказала намеснік дырэктара Ала Патапава.
Сёлета Ягор быў сярод тых абітурыентаў, якія здавалі цэнтралізаванае тэставанне. Вынікі атрымаліся бліскучыя: хімія – 100, біялогія – 99, руская мова – 96, плюс – 96 балаў у атэстаце. Усяго 391 бал.
– Ягор – эрудыт, інтэлектуал, разумнік, – кажа Ала Патапава. – Яму аднолькава добра даваліся ўсе прадметы. Да таго ж хлопец – тактоўны, вытрыманы, ветлівы, удзячны.
Партал тут.бай піша пра выпускнікоў ліцэя БДУ, якія набралі 399 балаў. Як аказалася, Ягор Белахвостаў зусім не намнога адстаў ад іх.
Цяпер Ягор адпачывае ў лагеры.