Сёння ўжо чацвертае судовае пасяджэнне па справе дзяўчынкі, што загінула падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам. Мы сочым за тым, як развіваюцца падзеі ў судзе, каментатары ў сацсетках у сваю чаргу выказваюць розныя меркаванні па справе.

 “Усе інструкцыі па ахове працы напісаныя крывёй, і тут недапрацоўка тых, хто займаўся іх распрацоўкай і зацвярджэннем…” Ігар.

“Да рвоты агідна слухаць асоб улады!!! Якой павагі да сябе яны хочуць мець ад народа?! Ды ніякай!!!!!!!! З іх боку гэта ўжо не сорам і не брыдота. Праз іх дзіця загінула, а яны замест таго, каб перад бацькамі загінулай і богам укленчыць і даравання папрасіць, пхнуць за краты невінаватых, каб задніцы свае выратаваць, ды яшчэ, мабыць, і пасады мараць свае зберагчы!!!!!!!!!!” Аляксандр.

“Пакараныя будуць тыя, хто не можа “адмазацца””

“Настаўнікі, не пагаджайцеся ехаць на сельгаспрацы! Ведаю – будзеце пазбаўленыя прэміі, але гэта лепш, чым сядзець за кратамі. І яшчэ пажаданне бацькам – не адпускайце сваіх дзяцей у калгасы. Толькі вы маеце права выбару, адпусціць ці не… А настаўнікі, як салдаты, загадалі ім, і яны вымушаныя загады выконваць, бо могуць пазбавіцца работы. Ведаю толькі адно, калі будуць пакараныя настаўнікі, то нічога ў гэтай сістэме не зменіцца да лепшага. Калі ж адказнасць панясуць кіраўнікі, то кожны з іх перш падумае, ці патрэбна яму такая пагроза”. Леанарда.

“Проста нейкі адкрыты маразм!!! Ніхто з “босаў” аддзела адукацыі нічога не ведаў! Не ведаў, што 8 клас будзе працаваць, не ведаў, што хворых дзяцей адправяць! Калгас павінны адказваць за бяспеку на полі… і г.д. Добрая ў іх пазіцыя: “мая хата з краю…” Нічога дзіўнага, гэтага і трэба было чакаць. У выніку знайшлі “стрэлачнікаў”, вінаватыя ТОЛЬКІ ПРОСТЫЯ НАСТАЎНІКІ!!! Аказваецца, яны суправаджалі дзяцей на экскурсію!!! Я ў шоку!!!!! Прабачце… Эмоцыі…” Святлана.

“Трагедыя была, і пакараць некага трэба, каб справу цалкам закрыць. А пакараныя будуць тыя, хто не можа “адмазацца”, як заўсёды і паўсюль”. Людміла.

“Няхай пераглядаюць і прымушаюць выплачваць кампенсацыю менавіта гаспадарку”

“Было шмат выпадкаў, калі доктар, парушыўшы пратакол, укалоў не тыя лекі, паспяшаўся, не падумаў, ад чаго чалавек загінуў. Вінаваты доктар? Так. А настаўніцы, што зрабілі не так, у чым склад іх злачынства? У чым канкрэтна вінаватыя? Не пастроілі ў рады па парах за ручкі, лухта. Тады б МАЗ наехаў бы ўжо на шэраг людзей. Вінаватыя на самой справе тыя, хто дапусціў дзяцей да работ без неабходных дакументаў і інструкцый, і тыя, хто не арганізаваў бяспеку работы людзей у полі. Гэта дакладна не настаўнікі, школа і аддзел адукацыі. Гэта гаспадарка, якая нічога не прадумала. Няхай пераглядаюць і прымушаюць выплачваць кампенсацыю менавіта гаспадарку. Яна павінна была развярнуць школьнікаў, не дапускаць да работ і адправіць іх з поля. Альбо спачатку правесці інструктаж і абучыць і г.д. Дзіця не можа зайсці на завод альбо фабрыку, на прапускной не пусцяць. І дарослы проста так не можа. А поле – гэта таксама вытворчасць. Павінны быць кантроль на месцы. Проста трэба было выдзеліць 3-4 чалавекі на арганізацыю перасоўвання людзей і тэхнікі… Аднак мазгоў не хапіла”. Барыс.

“Дзіця павінна сядзець за партай і вучыцца, а не збіраць бульбу замест дарослых дзядзечак і цётачак. Настаўнік павінен стаяць каля дошкі і вучыць дзяцей, а не пасвіць іх на калгасным полі. Кропка”. Ганна.

“Беспрацоўным плаціць няма чым, а грошай у гаспадарках няма. Вось і прыцягваюць. Гэта разглядаецца, як добраахвотная дапамога калгасу, бязвыплатная. Хто пойдзе на такую дабрачыннасць? Ніхто. А дзяцей можна было накіраваць… проста выдатны варыянт”. Людміла.