8 ліпеня, у суботу, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе пераважна без ападкаў, толькі па Брэсцкай вобласці, а днём і ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу ад +5 да +11. Днём ад +18 да +24.

У нядзелю раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Ноччу ад +7 да +14. Днём ад +17 да +23, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +25.

10 ліпеня з ростам атмасфернага ціску надвор’е палепшыцца, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны яшчэ пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па Беларусі магчымы слабы туман. Ноччу ад +5 да +11. Днём ад +20 да +26, па паўднёвым захадзе яна павысіцца да +28.

У аўторак ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +11 да +18. Днём ад +20 да +27, па поўдні паветра да +29.