Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі за апошнія 5 гадоў павялічылася ў сярэднім на 1,9 года і склала ў 2016 годзе 74,1 года.

Сярэдні ўзрост жыхароў Беларусі ад 1990 года пастаянна павялічваецца. За гэты пэрыяд жыхары краіны пасталелі на 5,1 года (мужчыны – на 4,7 года, жанчыны – на 5,2 года).

Сярэдні ўзрост насельніцтва краіны ў цяперашні час складае 40,2 года (мужчын – 37,3 года, жанчын – 42,6 года), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Сярэдні ўзрост гараджаніна з 1990 года ўзрос на 6,9 года і склаў 38,9 года. За гэты пэрыяд вясковец пасталеў на 3,3 года. Яго сярэдні ўзрост склаў 44,6 года.

Самымі старэйшыя па ўзросце – жыхары Віцебскай вобласьці (41,7 года), самыя маладыя — жыхары Мінску (38,4 года).