Маладзечанку Ірыну Грынкевіч і яе дачку Ксенію чакаў прыемны сюрпрыз, калі яны паехалі адпачыць у сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессе Смаргонскага раёна, –  сустрэча з героем любімага серыяла “Сваты” Фёдарам Дабранрававым.

– Выбраліся ў Залессе ў панядзелак, 12 ліпеня, разам з сяброўкай Вольгай і яе дачкой Лерай, – расказвае Ірына. – Вырашылі паказаць, як выглядае сядзіба, бо дзеці ніколі там не былі. Меркавалі, што ў гэты дзень не будзе шмат народу, таму спакойна будзем бавіць час.

Аднак не тут-та было. У гэты дзень якраз праходзілі здымкі сёмага сезона серыяла “Сваты”. Там дзеці і ўбачылі героя любімага серыялу – Фёдара Дабранравава. Думкі пра экскурсію адышлі на другі план – маленькіх прыхільнікаў было не адцягнуць ад здымак.

– Ніхто са здымачнай групы не быў супраць, каб мы паглядзелі, – дзеліцца ўражаннямі маладзечанка. – Спачатку думалі, што здымаюць гістарычную карціну, бо было шмат даўніх рэчаў, напрыклад, сукенкі, мэбля. На здымкі прывезлі сабак і коней. Аднак пасля дзеці высветлілі ў акцёра, што гэта працяг “Сватаў”.

Жанчына расказвае, што дачку проста не адарваць ад “Сватаў”, а вось яна ніколі не глядзела серыял, аднак пасля гэтай сустрэчы дакладна паглядзіць, што атрымаецца.

З Фёдарам Дабранрававым кампаніі ўдалося пагаварыць пасля здымак. З жанчынамі ён перакінуўся двума-трыма фразамі, а вось маленькім прыхільнікам удзяліў шмат часу, хаця і вельмі стаміўся. 

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

– Спачатку дзяўчаты расказалі, чым падабаецца акцёр, узгадалі любімыя моманты з серыялу, і пачалі распытваць, якую карціну здымаюць цяпер, – адзначае маладзечанка. – Сустрэчай і Ксенія, і  Лера засталіся больш чым задаволеныя. Сказалі, што акцёр такі ж класны, як і ў серыяле.

На развітанне акцёр пакінуў аўтограф.

Нагадаем, што здымкі серыяла таксама праходзяць у вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.

Фота Ірыны Грынкевіч.