Летась, калі Маладзечна перадавала эстафетуКультурнай сталіцы года” Бабруйску старшыня Маладзечанскага райвыканкама  Аляксандр Яхнавец адзначыў, што званне культурнай сталіцы Маладзечна перадае фармальна, насамрэч уся краіна ведае, што Маладзечна было, ёсць і будзе сапраўднай культурнай сталіцай.

Гэтыя словы маладзечанцы яшчэ раз пацвердзілі на 14-ым Міжнародным фестывалі народнай творчасці “Вянок сяброўства”, які доўжыўся ў Бабруйску ад 29 чэрвеня па 3 ліпеня. Творчыя калектывы з Маладзечна былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Усяго ў фестывалі ўдзельнічаў 31 калектыў з 26 краін свету. Выступоўцы з Вялікабрытаніі, Венгрыі, Італіі, Нарвегіі, Чэхіі і Кіпра ўпершыню паўдзельнічалі ў фестывалі.

Асаблівасцю мерапрыемства з’яўляецца тое, што выступленні творчых калектываў не носяць конкурснага характару, увага надзяляецца мастацкай вартасці, як у рэпертуары адлюстраваныя нацыянальныя традыцыі пэўнай краіны. Форум накіраваны на развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў, папулярызацыю народнай творчасці і традыцый.

Сёлета фестываль быў прысвечаны двум падзеям: 630-годдзю горада і прысваенню Бабруйска статусу культурнай сталіцы 2017 года.

На конкурсе Беларусь прадставіў народны вакальны ансамбль “Менестрэлі” Палаца культуры Маладзечна. Ансамбль паўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцці і закрыцці мерапрыемства, урачыстым тэатралізаваным шэсці па вуліцах горада, творчых сустрэчах, вечары сяброўства з прэзентацыяй нацыянальных пачастункаў, а таксама выступіў у рамках канцэрту на некалькіх фестывалях.

У Маладзечна ансамбль прыехаў з двума дыпломамі.

Фота са старонкі Аляксандра Важніка.

Фота са старонкі Аляксандра Важніка.

Фота са старонкі Аляксандра Важніка.

Фота са старонкі Аляксандра Важніка.

У рамках фестывалю прайшоў конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вянок, як сімвал фестывалю, – у падарунак фестывалю”. Удзельнікі конкурсу павінны былі прадставіць работы, якія найбольш ярка характарызуюць іх культуру і краіну. Аўтарамі беларускага вянку сталі мастачкі з Маладзечна Вольга Спірыдонава і Святлана Бялова. Маладзечанскі вянок адзначылі дыпломам.

Паводле mdk.by.