Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, навальніцы, месцамі град і моцныя залевы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні у многіх раёнах моцны парывісты.

Максімальная тэмпература паветра ад +18°С па захадзе да + 27°С па ўсходзе краіны.

Сайт pogoda.by прагназуе, што вечарам у Мінску выпадзе 9 мм ападкаў, а ўначы 12 мм, што раўняецца амаль чвэрці месячнай нормы.