– Мы яшчэ ўдакладнілі, можа, гэта звер які-небудзь курэй цягае, – распавядае намеснік начальніка вілейскага РАУС  Кацярына Млечка.

Аднак міліцыянераў запэўнілі, што звер гэты на дзвюх нагах і трэба ехаць шукаць злодзея.

Група супрацоўнікаў міліцыі прыехала ў Ілью. Працавалі паўдня: аглядалі двор, апытвалі мясцовых жыхароў. Але нічога не высветлілі.

Калі перад ад’ездам у Вілейку, эксперт пайшоў фатаграфаваць месца злачынства, усё адразу і высветлілася. З хлява выбег злачынец з апошняй, дзявятай, курыцай у зубах.

А злачынцам аказалася…  ліса.