Адразу крымінальная і адміністрацыйная адказнасць чакаюць 44-гадовага жыхара вёскі Малыя Кашэўнікі, што на Маладзечаншчыне. Следчыя завяршылі яго справу і перадалі ў суд.

Напрыканцы мая мужчына незаконна лавіў рыбу на возеры ў вёсцы Крыніца.

17-гадовы школьнік зрабіў яму заўвагу. У адказ мужчына стукнуў хлопца па галаве.

Цяпер ён адкажа і за гэты ўдар, і за незаконную здабычу рыбы.