Цяжка паверыць, што на здымках вядомага фотамастака Віктара Малышчыца беларуская капліца, настолькі нерэальна яна выглядае. Стаіць капліца проста пасярод лесу ля амаль нежывой вёскі Дубок у Астравецкім раёне недалёка ад берага Віліі.

Збудавалі яе ў 1929 годзе, капліцы няма яшчэ і ста гадоў. Амаль увесь час яна зачыненая. Святая Імша тут праходзіць раз на год, у першую нядзелю ліпеня падчас штогадовага фэсту, на які ў лясны гушчар да капліцы з’язджаюцца вернікі. Электрычнасці, дарэчы, тут няма.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

– Памятаю, памучыўся, пакуль адшукаў гэтае месца, – прыгадвае Віктар Малышчыц. – А ў вёсцы і не было ў каго запытацца – ніводнай жывой душы. Зусім выпадкова на яго наткнуўся. Стаіць капліца крыху збоку ад Дубка, непадалёк ад берага Віліі. Там яшчэ па дарозе можна ўбачыць вельмі стары развалісты тоўсты-тоўсты дуб. Дарэчы, заўважыў вось што. Па Віліі сплаўляецца шмат байдарачнікаў, і ў іх на картах гэтая капліца нанесеная. Многія з іх спыняюцца, прыходзяць да капліцы.

Трэба сказаць, што здымкі Малышчыц зрабіў год таму. З новым дахам капліца выглядае зусім інакш. Гэтыя фота зробленыя падчас сёлетняга фэсту, што прайшоў тыдзень таму.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

Фота Віктара Малышчыца.

А вось старыя фота капліцы, якія адшукаў Кастусь Шыталь.

Паводле “Нашай Нівы”.