30 чэрвеня ўвечары на зямельным участку каля дома № 101 па вуліцы 1 Мая ў Красным у хляве знайшлі труп невядомага мужчыны.

Маладзечанскія следчыя ўстанаўліваюць асоб, якім нешта вядома пра памерлага.

На выгляд мужчыну 50-55 гадоў, невысокі, хударлявы.

Мяркуюць, што смерць надышла ў канцы восені-пачатку зімы 2016 года.

Людзей, якія ведаюць што-небудзь пра асобу памерлага просяць патэлефанаваць па тэлефонах 8 (0176) 772642 следчаму Арцёму Семяніду або звярнуцца ў кабінет 212 маладзечанскага РАСК на адрас вул. Прытыцкага, 23.