– Сон на вуллях вельмі карысны, хоць пакуль і не распаўсюдзіўся ў Беларусі, – кажа пчаляр Аляксандр Хаўрук.
Па словах мужчыны, вулей – гэта прыродны інгалятар. Пахі праполісу, мёду, воску, пяргі, араматы і фітанцыды кветак, што выдзяляюцца з вулляў, ствараюць асаблівы мікраклімат.
У выніку паляпшаецца апетыт, сон, настрой, лепш працуюць дыхальная, страўнікава-кішэчная, нервовая і сардэчна-сасудзістая сістэмы.
Пазней наведнікі змогуць пакаштаваць і пітны мёд – напой, які варылі нашы продкі.
Аляксандр Хаўрук. Фота mlyn.by.