18-гадовы жыхар сталіцы прыехаў да сябра ў Людвінова.

Вечарам хлопцы выпівалі. Па дарозе дадому згубілі адзін аднаго.

Калі сустрэліся, хлопец з Людвінова паскардзіўся сталічнаму сябру на тое, што ля яго спынялася машына, і кіроўца чапляўся да яго, патрабаваў гарэлку і цыгарэты.

Мінчанін так “пранікся” крыўдай сябра, што выбіў нагой акно ў аўтамабілі “Сеат таледа”.

Аўтамабіль належаў 54-гадоваму мясцоваму жыхару і ніякіх адносін да крыўдзіцеляў хлопца не меў, расказаў “Рэгіянальнай газеце” намеснік начальніка вілейскага РАСК Аляксандр Путырскі

Здарэнне адбылося каля 23:00. Мінчаніна затрымалі гаспадары “Сеат таледа”