“Рэгіянальная газета” шмат пісала пра партызана, Праведніка народаў свету Мікалая Кісялёва, які ў часы вайны быў звязаны з ільянскімі падпольшчыкамі, вывеў на Вялікую Зямлю яўрэяў з Даўгінава.

Цяпер у Расіі здымаюць фільм пра Мікалая Кісялёва. Ролю галоўнага герое сыграе акцёр Сяргей Бязрукаў.

Кінапраект “Вялікая Зямля” прадставілі Сяргей Бязрукаў і Ганна Мацісан.

У 2008 годзе пра Мікалая Кісялёва знялі дакументальны фільм “Спіс Кісялёва”.

Ганна Мацісан адзначыла, што праект можа выйсці на міжнародны ўзровень. Сяргей Бязрукаў упэўніў, што будзе старацца, як ніколі.

Тэрміны прац над “Вялікай Зямлёй” не ўдакладняюць.